BelarusianEnglishRussian

Прыемная:

+ 375 212 247440

Пн-пт: 9.00-13.00,
           14.00-18.00
Сб, нд: выходной

210029, г. Віцебск,
вул. Праўды, 26а

Выборы президента РБ

Першацветы

Штогод Мінпрыроды звяртае асаблівую ўвагу на праблему збору ранніх квітнеючых вясновых кветак – першацветаў. У сувязі з няўстойлівымі з’явамі надвор’я і тэмпературай колькасць і месца вырастання першацветаў вар’іруюць.

Да першацветаў адносяцца шматлікія расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта кураслеп лясны, шчамяліца, чарамша, сон лугавы, сон расчынены і расліны якія патрабуюць прафілактычнай аховы – пералеска высакародная, першацвет вясновы.

Масавы збор першацветаў падрывае колькасць іх папуляцый і здольнасць да вегетацыі. Для многіх відаў штогадовы збор ранніх кветак з пашкоджаннем каранёвай сістэмы стаў прычынай рэзкага скарачэння арэала распаўсюджвання.

Артыкулам 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» самавольны збор дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, з асяроддзя іх вырастання, іх незаконны абарот, а таксама ўчыненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да іх гібелі, скарачэння колькасці ці парушэння асяроддзя іх вырастання, забараняюцца.

У адпаведнасці з артыкулам 15.8. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях самавольнае адабранне або знішчэнне дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і іх частак, цi ўчыненне iншых дзеянняў, якія могуць прывесці да згубы дзікарослых раслін, скарачэнні іх колькасці або парушэння асяроддзя іх росту цягнуць пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.

Акрамя гэтага за знішчэнне або пашкоджанне адной травяністай расліны ўстаноўлена такса ў памеры 5 базавых велічынь.

Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае жыхароў Віцебскай вобласці адмовіцца ад збору і куплі першацветаў.