Прыемная:
Пн-пт: 9.00-13.00,
14.00-18.00
Сб, нд: выходной
210029, г. Віцебск,
вул. Праўды, 26а
Ушацкія вадаёмы круглы год прывабліваюць аматараў актыўнага адпачынку, вось толькі не ўсе яны памятаюць, што ёсць правілы, якія варта выконваць тым, хто прыязджае на прыроду. У прыватнасці, нельга паркаваць аўтамабіль бліжэй за 30 метраў да ўрэзу вады – адпаведнае патрабаванне абазначана і ў Водным кодэксе Рэспублікі Беларусь, і ў Правілах вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. А вось грамадзяне, якія ў адзін з зімовых дзён вырашылі парыбачыць на возеры Звонь, пра гэта, відаць, не думалі. Не захацелі заўважыць і яркую таблічку з папярэджаннем, што яны трапілі на асабліва ахоўваемую прыродную тэрыторыю, якая ўваходзіць у склад заказніка мясцовага значэння. Напэўна, меркавалі, што ісці некалькі дзясяткаў метраў да возера – вялікая напруга, таму спыніліся ўсяго ў трох – прама пад прыгаданай таблічкай. Незаконная паркоўка была зафіксавана на фотакамеру, праз райаддзел міліцыі знойдзены гаспадары машын. У выніку да вінаватых была прыменена мера адміністрацыйнага ўздзеяння ў выглядзе папярэджання, патлумачаны прававыя наступствы паўторнага парушэння – калі яно будзе здзейснена на працягу года, штраф можа скласці да 10 базавых велічынь.
Ушацкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэгулярна праводзяць рэйды па ўсіх вадаёмах, засведчваюць факты парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства і прадстаўнікі сельвыканкамаў, іншых зацікаўленых службаў.