BelarusianEnglishRussian

Прыемная:

+ 375 212 247440

Пн-пт: 9.00-13.00,
           14.00-18.00
Сб, нд: выходной

210029, г. Віцебск,
вул. Праўды, 26а

Выборы президента РБ

ХV Рэспубліканскі экалагічны форум.

ХV Рэспубліканскі экалагічны форум.

7-8 чэрвеня 2019 года дэлегацыя Віцебскай вобласці прыняла ўдзел у ХV Рэспубліканскім экалагічным форуме, мерапрыемства якога прайшлі ў г.Навагрудак Гродзенскай вобласці на тэму ”Трывалае развіццё малых гарадоў Беларусі: глабальныя выклікі і лакальныя рашэнні“.
Удзельнікі азнаёміліся з прыродаахоўнай дзейнасцю прадпрыемстваў, арганізацый і ўстанове, прынялі ўдзел у рабоце секцый і пленарным пасяджэнні.
У рамках выстаўкі сваю дзейнасць прэзентавалі прадпрыемствы і арганізацыі Віцебскай вобласці: ЗАТ ”Інжынерна-экалагічны цэнтр ”БЕЛИНЭКОМП” (г.Наваполацк). ЧПУП ”Полимерконструкция“ (г.Віцебск), ТАА ”АВТОДОР-комплекс“ (Аршанскі раён), сумеснае беларуска-германскае таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Викоп-Фагус“ (г. Віцебск), дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова ”Ельня“ (Міёрскі раён).
За шматгадовую добрасумленную работу, значны асабісты ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя і прапаганду экалагічных ведаў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Казак Аляксандр Александровіч, начальнік Глыбоцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
За ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў нагрудным знакам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ”ГАНАРОВЫ ЭКАЛАГ“ узнагароджаны Іваноўскі Уладзімір Валянцінавіч, дацэнт кафедры экалогіі і аховы прыроды УА ”Віцебскай дзяржаўны ўниверсите імені П.М.Машэрава“, Граматай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь узнагароджана прадпрыемства вобласці – камунальнае унітарнае вытворчае прадпрыемства ”Бароўка“; аб’яўлена падзяка Міністра – Завалову Сяргею Аляксеевічу, намесніку начальніка аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем атмасфернага паветра і водных рэсурсаў.
У рамках урачыстай цырымоніі па выніках конкурсаў, якія праходзілі на працягу года, прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшае аўтатранспартную арганізацыю ў рабоце па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра: трэцяе месца – філіял ”Аўтобусны парк № 3 г.Орша“ ААТ ”Витебскоблавтотранс“.

Начальнік аддзела прававой, кадравай
і арганізацыйнай работы камітэта
Капранава Л.О.