Прыемная:

+ 375 212 247440

Пн-пт: 9.00-13.00,
           14.00-18.00
Сб, нд: выходной

210029, г. Віцебск,
вул. Праўды, 26а

5 чэрвеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя.

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя лічыцца адным з самых важных падзей экалагічнага календара. Ён штогод адзначаецца 5 чэрвеня ў больш чым 100 краінах свету. 

15 сьнежня 1972 г Генеральная Асамблея абвясціла 5 чэрвеня Сусветным днём навакольнага асяроддзя, мэта правядзення якога-паглыбленне ўсведамлення грамадскасцю неабходнасці захоўваць і паляпшаць навакольнае асяроддзе. Выбар гэтай даты абгрунтаваны тым, што ў гэты дзень адкрылася канферэнцыя арганізацыі Аб’яднаных Нацый па праблемах навакольнага чалавека асяроддзя (Стакгольм, 1972 год), за якой рушыла ўслед стварэнне праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (ЮНЭП). Праводзіцца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя 5 чэрвеня, пачынаючы з 1973 года. 

Штогадовае святкаванне Сусветнага дня навакольнага асяроддзя дапамагае прыцягнуць увагу грамадства да праблем навакольнага асяроддзя і падкрэслівае вострую неабходнасць у змене адносіны чалавека да прыродных рэсурсаў. 

У нашай краіне Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзень аховы навакольнага асяроддзя ўстаноўлены святочным днём 5 чэрвеня і яго святкаванне супадае з датай святкавання Сусветнага дня навакольнага асяроддзя.  

Даведачна: Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.02.2000 № 35 “Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157” пералік святочных дзён дапоўнены Днём аховы навакольнага асяроддзя-5 чэрвеня. 

Ва ўсім свеце імкліва расце ўсведамленне важнасці пераходу да грамадства, заснаванага на ведах.  

У Рэспубліцы Беларусь важнае значэнне надаецца адукацыі, навуцы, інтэлекту, як неабходным фактарам прагрэсіўнага развіцця краіны. 

Асноўнымі партнёрамі прыродаахоўных органаў нароўні са сродкамі масавай інфармацыі, органамі дзяржаўнага кіравання, рэлігійнымі арганізацыямі, моладзевымі валанцёрскімі экалагічнымі атрадамі, грамадскімі эколагамі пры Мінпрыроды з’яўляюцца грамадскія аб’яднанні.

 

5 чэрвеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Сваё віншаванне з нагоды свята адрасаваў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй ХУДЫК

 
05.06.2019

Дарагія сябры!

 
Сардэчна віншую вас са святам – Днём аховы навакольнага асяроддзя. Гэты дзень асаблівы не толькі для спецыялістаў, занятых у сферы аховы прыроды. Я хачу павіншаваць і прадстаўнікоў навуковых, грамадскіх, валанцёрскіх арганізацый і проста чулых, неабыякавых людзей. Усіх, хто па абавязку службы і па прызванні, грамадзянскім абавязку і асабістай ініцыятыве садзейнічае зберажэнню прыроднага багацця. 
 
Сёння праблемы экалогіі стаяць у адным шэрагу самых важных, вызначаючы ўзровень дабрабыту ўсёй сусветнай цывілізацыі. Захаваць навакольнае асяроддзе і прыродныя рэсурсы для наступных пакаленняў – наша агульная і прыярытэтная задача. 
 
Эфектыўнае кіраванне прыроднымі рэсурсамі – адно з галоўных накірункаў устойлівага развіцця нашай дзяржавы, яно непасрэдна ўплывае на захаванне флоры і фаўны планеты, а галоўнае – на якасць жыцця і здароўе мільёнаў людзей. Праблемы рацыянальнага прыродакарыстання, паляпшэння экалагічнага становішча – у ліку нашых значных нацыянальных прыярытэтаў. 
 
Несумненна, гэта тыя вобласці, дзе неабходна ўмацоўваць узаемадзеянне органаў улады, інстытутаў грамадзянскай супольнасці, дзелавых колаў.
 
І не выпадкова ў Беларусі 2018-2020 гады праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Дзякуючы зладжанай рабоце спецыялістаў прыродаахоўных арганізацый у рэспубліцы штогод дасягаюцца значныя поспехі ў экалагічнай сферы і прыродакарыстанні. 
 
Беларусь паслядоўна ўкараняе “зялёныя” стандарты, якія скарачаюць негатыўны ўплыў чалавечай дзейнасці на наваколле і здароўе людзей за кошт разумнага выкарыстання рэсурсаў. 
 
З кожным годам да аховы навакольнага асяроддзя далучаюцца ўсё больш жыхароў Беларусі. Асаблівай павагі заслугоўвае маладзёжны экалагічны рух, удзельнікамі якога сталі ўжо больш за пяць тысяч студэнтаў і неабыякавых да экалагічных праблем прадстаўнікоў моладзі. 
 
Дазвольце павіншаваць усіх, хто стаіць на варце прыроды, за стваральную працу і прафесіяналізм, за адданасць і вернасць справе. 
 
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы, энергіі і аптымізму! Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зберагчы і прымножыць багацце і прыгажосць беларускай зямлі.