BelarusianEnglishRussian

Прыемная:

+ 375 212 247440

Пн-пт: 9.00-13.00,
           14.00-18.00
Сб, нд: выходной

210029, г. Віцебск,
вул. Праўды, 26а

Выборы президента РБ

Гісторыя камітэта

Пастановай Савета Міністраў Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі (БССР) ад 29 жніўня 1960 года №460 утвораны Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па ахове прыроды.

Віцебская абласная інспекцыя па ахове прыроды Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды дзейнічала з 1960 года па 1988 год.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 13 верасня 1988 года №274 “Аб арганізацыйнай структуры Дзяржаўнага камітэта БССР па ахове прыроды” і загадам Дзяржаўнага камітэта БССР па ахове прыроды ад 12 кастрычніка 1988 года №18 Віцебская абласная інспекцыя па ахове прыроды рэарганізавана ў Віцебскі абласны камітэт па ахове прыроды.

У адпаведнасці з загадам Дзяржкамітэта БССР па экалогіі ад 3 сьнежня 1990 года №56 Віцебскі абласны камітэт па ахове прыроды перайменаваны ў Віцебскі абласны камітэт па экалогіі Дзяржкамітэта БССР.

Віцебскі абласны камітэт па экалогіі Дзяржкамітэта БССР 19 верасня 1991 г. быў ператвораны ў Віцебскі абласны камітэт па экалогіі Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 22 лютага 1996 года №27 Віцебскі абласны камітэт па экалогіі перайменаваны ў Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

29 жніўня 2010 года адзначалася 50-годдзе прыродаахоўнай службы Рэспублікі Беларусь. На абласным і раённым узроўні святкаванне Віцебскім облкомитетом было прымеркавана на 5 чэрвеня Сусветнага дня навакольнага асяроддзя.

Да 1967 узначальваў прыродаахоўную службу Віцебскай вобласці Адзінцоў Мікалай Мікалаевіч.

З 1967 года па 1980 году – Каліна Мікалай Васільевіч, ветэран Вялікай айчыннай вайны. У 2010 годзе (27 мая) ва ўзросце 92 года даў інтэрв’ю для юбілейнай праграмы “Экалогія і мы” і “Экалагічнага весніка” газеты “Народнае слова”.

З 1981 года кіраваў інспекцыяй Олиференко Віктар Паўлавіч.

Нейкі час выконваў абавязкі старшыні Бабоўку Віктар Міхайлавіч.

З 10.01.1989 года па 15.12.1995 года старшынёй Віцебскага абласнога камітэта па ахове прыроды быў Плавінскі Браніслаў Віктаравіч.

З 26.12.1995 года па 9.08.1999 года ўзначальваў аблкамітэт Кулік Леанід Мікалаевіч.

З 27.10.1988 года па 21.03.2001 года намеснікам старшыні працаваў Маханькоў Яўген Мікалаевіч.

З 21.10.1999 года па 05.03.2007 года старшынёй з’яўляўся Кулакоў Уладзімір Панцялеевіч.

З 6.03.2007 года па 27.10.2008 года кіраўніцтва ажыццяўляў Байкоў Васіль Міхайлавіч.

З 28.10.2008 года па 08.09.2009 абавязкі старшыні выконваў Краўчанка Генадзь Аркадзьевіч.

З 09.09.2009 года па 08.09.2018 года старшынёй працаваў Вінакураў Руслан Васільевіч.

З 10.09.2018 года па 02.10.2023 старшынёй з’яўляўся Галанаў Віктар Анатольевіч.

З 19.01.2024 года старшыня камітэта Колца Раман Фёдаравіч.