Приемная:
Пн-пт: 9.00-13.00,
14.00-18.00
Сб, вс: выходной
210029, г. Витебск,
ул. Правды, 26а
Праект раённай грамадскай арганізацыі «ЭкаБум» «Новае жыццё валуна «Вялікі камень» стаў адным з пераможцаў грамадзянскіх ініцыятыў. На яго рэалізацыю з абласнога бюджэту, дзе прадугледжаны сродкі для стымулявання прыватных ініцыятыў і пошуку нестандартных рашэнняў па развіцці тэрыторый, выдаткаваны 23 тысячы рублёў.
Вялікі камень – адзін з брэндаў Шумілінскага раёна – геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца ён непадалёк ад вёскі Горкі Дабейскага сельсавета. Камень лічыцца самым вялікім у Беларусі: яго даўжыня – 11 м, шырыня – 5,6 м, вышыня – 2,8 м. Наконт валуна ходзяць шматлікія легенды, адна з якіх сцвярджае, што калі жанчына пасядзіць на ім, то абавязкова ў хуткім часе зацяжарыць.
– Вялікі камень – гэта тое месца, якое можа зацікавіць турыстаў, – кажа лідар «ЭкаБума» Ірына Кулікава. – Грамадскую ініцыятыву, хочацца спадзявацца, падтрымаюць ДРБУ-204, УП ЖКГ, Шумілінскі лясгас і іншыя. Сумеснымі намаганнямі добраўпарадкуем месца і, калі так можна сказаць, нададзім тэрыторыі сучасны эстэтычны выгляд.
Работы на Вялікім валуну ўжо пачаліся. Работнікі Шумілінскага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра, Дабейскага сельвыканкама і валанцёры высадзілі 136 елак, якія ў будучым стануць своеасаблівай зялёнай кампазіцыяй. Тут з’явіцца новая альтанка, уваходная зона, інфармацыйныя стэнды, будуць заасфальтаваны дарога і аўтастаянка. У ліпені, у месяц актыўнага турызму, адбудзецца ўладкаванне і прэзентацыя 10 фотазон. У рамках праекта будзе закуплена праграма віртуальнай рэальнасці і VR-акляры – гэта дазволіць праводзіць віртуальныя экскурсіі.
Рэалізаваць ініцыятыву плануецца да 27 верасня. У Сусветны дзень турызму правядзём тут вялікі арт-фэст, на якім і будзе прадстаўлена абноўленая тэрыторыя Вялікага каменю.
По материалам районной газеты «Герой працы»