Приемная:
Пн-пт: 9.00-13.00,
14.00-18.00
Сб, вс: выходной
210029, г. Витебск,
ул. Правды, 26а
Напярэдадні Сусветнага дня дзікай прыроды,тэмай якога у 2025 годзе з’яуляецца — «Фінансаванне аховы дзікай прыроды: інвестыцыі ў людзей і прыроду»,Шаркаўшчынская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, разам з грамадскім эколагам Фёдаравай М.А. арганізавалі вельмі пазнавальнае мерапрыемства «Дзікай прыродзе- жыць!», сярод вучняў ДУА «Германавiцкая сярэдняя школа».Супрацоўнікамі інспекцыі была прадэманстравана прэзентацыя на тэму «Віды дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу РБ,іх месцы вырастання і пасялення на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна»,таксама паведамлялася пра колькасць у краіне мядзведзя і рысі,статус якіх будзе паніжаны у новай падрыхтаванай рэдакцыі Чырвонай книгі.Фёдаравай М.А. былі праведзены гульні «Ланцугі харчавання ў прыродзе»,»Шукаем па слядах», загадваліся загадкі.Напрыканцы мерапрыемства,вучням было прапанавана звярнуць увагу на правілы паводзін на прыродзе і на неабходнасць заўсёды імкнуцца беражліва ставіцца да дзікай прыроды роднага краю.