Прыемная:

+ 375 212 247440

Пн-пт: 9.00-13.00,
           14.00-18.00
Сб, нд: выходной

210029, г. Віцебск,
вул. Праўды, 26а

Нетракарыстальнікам!

Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў», па якому 18 ліпеня 2019 г. аб’яўлены публічныя абмеркаванні.
Праектам Закона ўносяцца змяненні ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб нетрах і Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка).
Праект Закона распрацаваны ў мэтах удасканальвання заканадаўства аб ахове і выкарыстанні нетраў з улікам практыкі яго прымянення.
Да прадмета прававога рэгулявання праекта Закона датычацца дачыненні, якія ўзнікаюць у сувязі з геалагічным вывучэннем нетраў, здабычай карысных выкапняў, выкарыстаннем і аховай іншых рэсурсаў нетраў, і накіраваныя на стварэнне і пашырэнне мінеральна-сыравіннай базы, абарону інтарэсаў дзяржавы, праў і законных інтарэсаў нетракарыстальнікаў і іншых асоб.
Азнаёміцца з праектам Закона і выказаць па ім свае заўвагі і прапановы можна на сайце “Прававы форум Беларусі”.