Прыемная:

+ 375 212 247440

Пн-пт: 9.00-13.00,
           14.00-18.00
Сб, нд: выходной

210029, г. Віцебск,
вул. Праўды, 26а

Часопіс “Родная прырода” распачаў падпіску на першае паўгоддзе 2023 года

На старонках часопіса асвятляюцца праблемы навядзенне парадку на зямлі, мерапрыемствы па рэгуляванні распаўсюджвання баршчавіка Сасноўскага, падтрыманне ў належным стане тэрыторый ляснога фонду, запаведнікаў, заказнікаў і помнікаў прыроды. У выданні расказваецца пра рэдкія прыродныя ландшафты і біятопы, раслінны і жывёльны свет.

Выданне аб’ектыўна інфармуе насельніцтва па пытаннях, якія выклікаюць вялікі грамадскі рэзананс. Часопіс выдаецца штомесяц на беларускай і рускай мовах.

”Родная прырода“ – гэта прыгожы «прыродны» фотаальбом: на старонках выданні публікуюцца лепшыя фотаздымкі жывёлы і расліннага свету ад прафесіяналаў і аматараў.

Аформіць падпіску можна праз аддзяленні сувязі і на сайце РУП «Белпошта»; аўтаматызаваную сістэму ЕРИП і праз сістэму «Belpressa.by».

Набывайце журнал у кіёсках УП «Белсаюздрук»! Выпісвайце любімыя выданні, каб заўсёды быць у курсе экалагічных навін Беларусі і свету, новаўвядзенняў прыродаахоўнай палітыкі дзяржавы, важных прыродаахоўных ініцыятыў нашых землякоў, а таксама самаму навучыцца дапамагаць навакольнаму асяроддзю.

Падпісныя індэксы: 74926 – для індывідуальных падпісчыкаў;  749262 – для ведамасных падпісчыкаў.