Прыемная:

+ 375 212 247440

Пн-пт: 9.00-13.00,
           14.00-18.00
Сб, нд: выходной

210029, г. Віцебск,
вул. Праўды, 26а

Вынікі другога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку

Віцебскі абласны арганізацыйны камітэт 13 сакавіка 2019 гады правёў падвядзенне вынікаў на абласным узроўні другога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.

      На другой этап абласнога ўзроўню рэспубліканскага конкурсу раённымі (гарадскімі) арганізацыйнымі камітэтамі было прадстаўлена 140 работ з раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці. Разгледзеўшы матэрыялы, члены аргкамітэта адзначылі асобы каларыт дзіцячых работ, прадстаўленых навучальнымі ўстановамі.

Аргкамітэт вырашыў:

ва ўзроставай групе ад 3 да 5 гадоў:

1-е месца прысудзіць (68 балаў): Лапінай Алене, 5 гадоў, за малюнак ”Добрая раніца“, ДУА ”Яслі-сад № 61 г. Віцебска“;

2-е месца прысудзіць (64  бала): Кучынскай Злаце, 4 года, ДУА ”Азярэцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа Глыбоцкага раёна“, за малюнак           ”Я даглядаю за кветачкай“;

3-е месца прысудзіць (60 балаў): Дворак Еве, 4 года, ДУА ”Яслі-сад № 1 г. Лепеля“, за малюнак ”Снегіры на кармушцы“;

ва ўзроставай групе ад 6 да 10 гадоў:

1-е месца прысудзіць (69 балаў): Алехнович Анастасіі, 10 гадоў,              ДУА ”Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна“, за малюнак ”Захавальнікі балота Ельня“;

2-е месца прысудзіць (65 балаў): Самонову Кірылу, 7 гадоў,                 ГУДО ”Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“, за малюнак ”Адно дрэва ссек – дзесяць пасадзіў“;

3-е месца прысудзіць (61 бал): Ходоненку Канстанціну, 8 гадоў,                 ДУО ”Чепуковская яслі-сад – сярэдняя школа“, за малюнак ”Пачні  з сябе – трымай своій двор у чысціні“.

Адзначыць арыгінальную тэхніку выкананні і кампазіцыйнае рашэнне работ:

Носевич Марыі, 9 гадоў, Рублеўскай Ганны, 9 гадоў, ДУА ”Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў“;

Краўцовай Уладзіславы, 9 гадоў, ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. Дуброўна“;

Бровко Дар’і, 7 гадоў, ГУДО ”Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“;

Кавалеўскай Анастасіі, 9 гадоў, ДУА ”Великодолецкая дзіцячы сад – сярэдняя школа імені П. Броўкі Ушацкага раёна“;

Суравец Сафіі, 7 гадоў, ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. Гарадка“;

Сімановіча Захара, 10 гадоў, ДУА ”Сярэдняя школа № 1 імені Героя Савецкага Саюза П.А.Акуционка г.п. Шуміліна“;

Юрашек Паліны, 5 гадоў, ДУА ”Міёрскі  яслі-сад № 3“.

Накіраваць у рэспубліканскі арганізацыйны  камітэт работы  пераможцаў і прызёраў другога (абласнога ўзроўню) этапу для ўдзелу ў трэцім этапе конкурсу.

Узнагародзіць пераможцаў другога этапу конкурсу дыпломамі.